Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Сялец

Віктар Пятровіч Супрунчук нарадзіўся 7 снежня 1949 г. у вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1967 г. скончыў Сялецкую сярэднюю школу. Працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім вучылішчы электратэхнікі (1967–1968). Пасля службы ў Савецкай арміі працаваў электрыкам, мантажнікам, зваршчыкам (1970–1971).

Іосіф (Язэп) Карлавіч Здановіч нарадзіўся 20 сакавіка 1898 года ў вёсцы Сялец Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). З сям’ёй пераехаў у Маскву. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у дзіцячым прытулку. У Грамадзянскую вайну служыў у ваенных аркестрах Чырвонай арміі.

Аляксандр Сцяпанавіч Разанаў нарадзіўся 5 снежня 1947 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Яго бацька, Сцяпан Іванавіч Разанаў (1910–1986), родам з вёскі Вялікая Ржакса Тамбоўскай вобласці; напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны прыехаў з геадэзічнай экспедыцыяй у Беларусь і застаўся жыць у Сяльцы; быў вывезены ў Германію на прымусовую працу, знаходзіўся ў канцлагерах, у 1945 годзе вярнуўся. Маці, Надзея Іванаўна, працавала медсястрой, фельчарам-акушэркай, пазней — у Сялецкай бальніцы.

Мікалай Аляксандравіч Арахоўскі нарадзіўся 3 ліпеня 1950 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Яго маці Вольга Аляксееўна ўсё жыццё працавала даяркай, нават мела высокае званне – заслужаны калгаснік БССР. Бацька Аляксандр Паўлавіч у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў на фронце, затым усё жыццё аддаў калгасу.